Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Жыхарам Пінска не даюць памяшканне для сустрэчы з Мілінкевічам

09/04/08

Людзі звярнуліся з адпаведнай просьбай ў гарадскі дом культуры і ў гарвыканкам. У абодвух выпадках атрымалі адмову.

 

Дэмакратычныя актывісты мелі намер арганізаваць сустрэчу з вядомым грамадскім і палітычным дзеячам, лідэрам Руху “За Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам 11 красавіка.

 

Дырэктар ГДК сп. Качалоўскі не мае магчымасці выканаць просьбу заяўнікаў пра прадастаўленне памяшкання ў сувязі з тым, што ў гэты час у ДК будзе праводзіцца планавае мерапрыемства.

 

Намеснік старшыні Пінскага гарадскога выканаўчага камітэту А. Канеўскі адмову тлумачыць таксама тым, што арганізатары сустрэчы не ўказалі ў заяве сваё месца працы альбо вучобы, што яны не даюць гарантыяў кампенсацыі выдаткаў ахоўнікаў правапарадку і медычных работнікаў пад час збору. “Тым больш, гутарка ідзе пра “сустрэчу” з прыватнай асобай, якая не мае на сёння ніякага афіцыйнага статусу”, – чамусьці дадае ў сваім лісце чыноўнік.

 

Актывістамі Пінска прынятае рашэнне правесці сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам 17 красавіка на вуліцах горада. Сустрэчы і размовы з людзьмі, на шчасце, не рэгламентуюцца заканадаўствам.


Усе навіны