Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Гісторыя Гродна ў новай кнізе

09/04/08

У пятніцу 11 красавіка у Гродне адбудзецца прэзентацыя гісторыка-архітэктурнага энцыклапедычнага даведніка "Ад Каложы да фартоў", – паведамляе гродзенскі Рух “За Свабоду”.

 

Кніга, аўтарамі якой з'яўляюцца гродзенскія гісторыкі Ігар Трусаў, Андрэй Чарнякевіч і Янка Лялевіч, складаецца з амаль 600 нататак пра гістарычныя будынкі Гродна. Пад адной вокладкай пералічаны тыя архітэктурныя помнікі, што захавалі след асноўных падзеяў у гісторыі Гродна.

 

Кніга адрасавана ўсім аматарам гродзенскай даўніны."У кожнага з нас свае інтарэсы, свой асабісты досвед і погляд на жыццё, - пішуць аўтары ў прадмове да кнігі. - Мы вельмі рэдка сустракаемся адзін з адным, а сустрэўшыся, бывае, - не заўсёды знаходзім агульную мову. Але ёсць нешта, што робіць нас аднадумцамі, прымушае забыцца на розніцу ва ўзросце і ўласныя штодзённыя клопаты. Гэта цікавасць да мінулага нашай Гародні, адчуванне "скурай" пульсу гэтага месца і пачуццё адказнасці за ягоны лёс".

 

Аўтары абяцаюць таксама віртуальны шпацыр па гродзенскім Новым Свеце.

 

Пачатак прэзентацыі - 11 красавіка ў 18.30, Гродна, вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства беларускай школы).


Усе навіны