Ці быць АЭС на Беларусі?
14/04/08
З такім пытаннем да жыхароў Віцебска звярнуліся актывісты Руху “За Свабоду”.
Апытанне праводзілася на вуліцах горада, рынках, у грамадскім транспарце. Было апытана 536 чалавек. 276 адказала рашуча:”Не!”. 201 чалавек мяркуе, што будаўніцтва АЭС дапаможа Беларусі захаваць незалежнасць ад Расіі, але будаваць не павінны самі беларусы, ці расіяне – яны дрэнна будуюць, а новы Чарнобыль нам не патрэбен.
40 чалавек лічаць будаўніцтва АЭС увогуле амаральным, улічваючы чарнобыльскую катастрофу. 19 не ведаюць ці робяць выгляд, што іх гэта не тычыцца.
Усе навіны

