Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Мілінкевіч падтрымаў Рыгоні

15/04/08

Лідэр Руху “За Свабоду”Аляксандр Мілінкевіч падтрымлівае спецдакладчыка Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Андрэа Рыгоні у справе ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне.

 

- Пытанне, якое закрануў Андрэа Рыгоні, вельмі важнае. Права на жыццё – гэта асноватворчае права чалавека. Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе працягваюць выконваць смяротныя прысуды. Каб наблізіцца да стандартаў Савета Еўропы, Беларусі трэба ўвесці мараторый, а потым і адмяніць смяротнае пакаранне, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

 

У той жа час варта памятаць, што ў Беларусі востра стаяць іншыя, вельмі вострыя праблемы з гарантаваннем правоў і асноўных свабодаў грамадзянаў.

 

Гэта найперш палітычныя правы: правы на свабоду выказвання, сумлення, сходаў, аб'яднанняў і інфармацыі. Улада рэгулярна парушае правы беларусаў абіраць свой урад.

 

Таксама ёсць значныя праблемы ў рэалізацыі эканамічных і сацыяльных правоў: права на стварэнне прафсаюзаў, на адукацыю, на працу з гарантыямі ад беспадстаўнага і палітычна матываванага звальнення.


Усе навіны