Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

19 красавіка Мілінкевіч сустрэнецца з жыхарамі Гродна

16/04/08

У суботу 19 красавіка кандыдат у прэзідэнты Беларусі ў 2006 годзе, лідэр Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч выступіць перад жыхарамі Гродна. Збор - у 16.30 ля Палаца Тэкстыльшчыкаў, што на Савецкай плошчы.

 

Гродна стане 25-м населеным пунктам, з жыхарамі якіх, цягам апошніх трох месяцаў, лідэр Руху "За Свабоду" абмеркаваў надзённыя праблемы нашага жыцця. Аляксандр Мілінкевіч выступіў ужо перад жыхарамі Ляхавічаў і Баранавічаў, Лельчыцаў, Мазыра, Калінкавічаў, Жыткавічаў, Магілёва, Клецка, Мінску, Бялынічаў, Брэста, Кобрына, Наваполацку, Гарадка, Віцебска, Полацка, Рэчыцы, Гомеля ды інш.

 

Таксама 19 красавіка а 13.00 ля Мастоўскага раённага дома культуры Аляксандр Мілінкевіч распачне сустрэчу з жыхарамі Мастоў. А ў пятніцу 18 красавіка адбудзецца сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Слоніма.

 

Вось найбольш частыя тэмы, якія закранаюць людзі на аналагічных сустрэчах з Аляксандрам Мілінкевічам:

 

Людзі працы звяртаюць увагу на тое, што іх заробкі значна меншыя за заробкі рознага рангу чыноўнікаў, колькасць якіх прыкметна павялічылася за апошнія гады. Наракаюць на несправядлівую сістэму кантрактаў. Моладзь і студэнцтва цікавіць пытанне ільготаў, крэдытаў і жылля. Балючыя пытанні – ідэалагічныя рэпрэсіі ў ВНУ, служба ў беларускім войску.

 

Пенсіянеры скардзяцца на тое, што хутка растуць цэны на прадукты, ды яшчэ адмянілі льготы, а абяцанага адпаведнага падвышэння пенсій няма. Непакоіць няякаснае медыцынскае абслугоўванне.

Прадпрымальнікі адзначаюць тое, што ў краіне амаль немагчыма весці легальны бізнес. Што рабіць далей, каб выжыць, захаваць свой бізнэс?

 

Усіх абураюць высокія цэны, праблемы з жыллём, не выдзяляюцца грошы на рамонт дамоў, засілле кантралюючых органаў у краіне, рашэнне ўладаў будаваць у Беларусі АЭС, і як прымусіць улады бараніць інтарэсы грамадзянаў.

 

Адказы на гэтыя пытанні Вы пачуеце на сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам. Вы таксама зможаце задаць яму ўсе пытанні, які хвалююць Вас персанальна.

 

 


Усе навіны