У Віцебску папярэджваюць аб небяспецы АЭС
Актывісты “Руху “За Свабоду” з Віцебска распаўсюджваюць спецвыпуск газеты “Шляхам Чарнобыля”.
У газеце сваеасаблівы адказ на масавы піяр будаўніцтва ў Беларусі АЭС дзяржаўнымі СМІ. Мараторый на будаўніцтва АЭС заканчваецца 28 красавіка 2009 года, але ўжо каторы год шукаюцца пляцоўкі для рэактараў.
“Улада і не думае пра тое, каб правесці агульнанацыянальны рэферэндум па гэтым пытанні, хаця ў адпаведнасці з Орхускай канвенцыяй, падпісанай урадам, павінна. Ды і ўрадавая камісія, якая колькі год таму вывучала пытанне аб магчымасці будаўніцтва АЭС у Беларусі, давала рэкамендацыі выкарыстоўваць альтэрнатыўнае паліва для выпрацоўкі электраэнергіі, знайсці іншае выйсце, каб пазбавіць Беларусь ад рызыкі новага Чарнобылю”, - гаворыцца ў спецвыпуску.
Усе навіны


