Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Дыктоўка ў абарону спадчыны

17/04/08

18 красавіка каля ратушы мінчукі збіраюцца пад дыктоўку пісаць звароты да Лукашэнка ў абарону помнікаў нацыянальнай спадчыны.

 

18 красавіка – гэта знакавы дзень, у які ўжо які год па ініцыятыве ЮНЭСКА святкуецца Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін. Менавіта ў гэты дзень Рэспубліканская рада Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае сваіх сяброў і прыхільнікаў на беларускую дыктоўку, якая адбудзецца ў самым сэрцы Гістарычнага  цэнтру нашай сталіцы – у Верхнім горадзе.

 

Захаванне помнікаў гісторыі і культуры, якіх Беларусь за апошнія дзесяцігоддзі страціла тысячы і тысячы, адбываецца на “бульдозерным” узроўні, выключана з ужытку, растаптана родная нашая мова, робяцца спробы ў чарговы раз карэктаваць у зручны для правадыроў бок нашу пакутную гісторыю, гаворыцца ў адозве Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

 

Тэкст дыктоўкі падрыхтаваны старшынёй Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, прыхільнікам Руху “За Свабоду” Антонам Астаповічам.

 

Пачатак дыктоўкі а 18-й гадзіне 18 красавіка 2008 г. у скверы каля Менскай ратушы.

 

Чакаем Вас!


Усе навіны