Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Прыцягнуць дэпутата да крымінальнай адказнасці

18/04/08

Актывіст Руху “За Свабоду” Леанід Аўтухоў з Гарадка звярнуўся да пракурора Гарадоцкага раёна з заявай аб знявазе сваёй нацыянальнай годнасці і прыніжэнні нацыянальнага гонару, што нанёс яму намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь, дэпутат Валер Лектараў.

 

16 красавіка Леанід Аўтухоў, якога звольнілі з працы па палітычных матывах, прысустнічаў на прыёме ў дэпутата Палаты прадстаўнікоў Валерыя Лектарава дзеля вырашэння пытанняў, звязаных з працай і грамадскай дзейнасцю.

 

Леанід Аўтухоў папрасіў весці прыём на беларускай мове, бо па-руску ён недакладна разумее сэнс прамовы, аднак дэпутат заявіў, што ён з’яўляецца рускім і не ведае дзяржаўную беларускую мову і адпаведна не здолеў весці прыём выбаршчыка на дзяржаўнай беларускай мове.

 

У сувязі з гэтым актывіст Руху просіць пракурора Гарадоцкага раёна прыняць адпаведныя захады для прыцягнення да крымінальнай адказнасці Валерыя Лектарава за знявагу свайго нацыянальнага гонару і нацыянальнай годнасці, ігнараванне работнікам дзяржаўнага органа канстытуцыйных абавязкаў па захаванні культурна-гістарычнай спадчыны Рэспублікі Беларусь. Адначасова з гэтым Леанід Аўтухоў просіць праінфармаваць неабходныя органы аб існуючай праблеме валодання дзяржаўнай беларускай мовай сярод дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.


Усе навіны