Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

У Пінску – 8 дзірак у колах, у Слоніме – дыскусія з ідэолагамі (фота)

18/04/08

З-за прабітых учора ў Пінску колаў машыны лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч спазніўся на сустрэчу ў Слонім на дзве гадзіны.

 

- У колах машыны мы налічылі восем дзірак, і вельмі доўгі час заняла замена колаў, таму мы і спазніліся на сустрэчу, - патлумачыў Аляксандр Мілінкевіч жыхарам Слоніма спазненне. Аднак нягледзячы на гэта, сустрэча, якая адбывалася на мясцовым рынку, прайшла цікава і змястоўна.

 

На сустрэчы прысутнічалі таксама прадстаўнікі райвыканкама.

 

- Супрацоўнікі ідэалагічнага аддзела вялі з намі вельмі цікавую дыскусію, задавалі розныя пытанні, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч. – Няхай напачатку будзе публічная палітыка на рынку, а потым мы можа і пяройдзем у залы.

 

Міліцыянты, якіх было не вельмі шмат, не перашкаджалі размовам з грамадзянамі, хоць перад сустрэчай падыйшлі да Аляксандра Мілінкевіча і папрасілі спыніць правядзенне “мітынгу”.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Усе навіны