Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Машыну Мілінкевіча аблілі фарбай (фота)

18/04/08

Вечарам у Слоніме на прыватнай кватэры адбылася сустрэча лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча і старшыні Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага са слонімскімі актывістамі. Падчас сустрэчы аўтамабіль Мілінкевіча аблілі фарбай чырвонага колеру.

 

Даішнікі, якія стаялі ў дваццаці метрах ад здарэння, не прыдалі значэння гэтаму факту і не кінуліся лавіць злачынцу.

 

У гэты ж час у памяшканне, дзе адбывалася сустрэча, настойліва хацелі ўвайсці супрацоўнікі МЧС, якія паведамілі, што іх выклікалі сюды па тэрміновым званку аб пажары. Аднак дэмакратычныя актывісты адмовіліся пакінуць памяшканне і сустрэча працягнулася далей.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


Усе навіны