Мілінкевіча пераследуе спецбрыгада пракольшчыкаў колаў (фота)
Ноччу 19 красавіка на падворку прыватнага дома Аляксандра Мілінкевіча ў вёсцы Бершты невядомыя прабілі ўсе колы чатырох аўтамабіляў, што там стаялі, не пашкадавалі і машыну суседа.
Акрамя таго адзін з аўтамабіляў быў заліты зялёнай фарбай.
Калі гэта было выяўлена, недалёка ад машын знаходзіўся старшыня Навадворскага сельсавета Генадзь Хвесько.
Мясцовыя жыхары адзначаюць, што каля чацвёртай уночы недалёка ад дома Мілінкевіча бачылі незнаёмыя машыны з невядомымі людзьмі, а на месцы здарэння засталіся сляды берцаў.
Аляксандр Мілінкевіч назваў гэтыя дзеянні праявай бяссільнай злобы ўлады і адзначыў, што нягледзячы ні на што запланаваныя на сёння сустрэчы з жыхарамі Мастоў і Гродна адбудуцца.
Нагадаем, у чацвер і пятніцу адбыліся сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча ў Пінску, дзе ў колах машыны прабілі восем дзірак, і Слоніме, там аўтамабіль аблілі чырвонай фарбай.
Прабіванне колаў аўтамабіля, чырвоная і зялёная фарба -- бадай адзінае, што здольны супрацьпаставіць паездкам Аляксандра Мілінкевіча па Гродзеншчыне ўлады.


Усе навіны

