Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Затрымалі Мілінкевіча (дадаліся фота)

19/04/08

Пасля сустрэчы ў Мастах лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча настойліва запрасілі ў Мастоўскі РАУС. Затрымалі таксама дэпутата Мастоўскага райсавета Зміцера Кухлея і актывіста Руху “За Свабоду” Язэпа Палубятку.

 

Міліцыянты былі вельмі здзіўлены, калі Аляксандр Мілінкевіч, нягледзячы на ўсе перашкоды, з’явіўся ў Мастах на сустрэчу з жыхарамі. Яны запатрабавалі спыніць правядзенне сустрэчы. Пасля сустрэчы адзін з міліцыянтаў, якіх вакол было больш дзесяці, падыйшоў да Аляксандра Мілінкевіча і вельмі настойліва папрасіў яго праехаць у Мастоўскі РАУС. Зараз Аляксандр Мілінкевіч знаходзіцца там.

 

 

 

 

 

  

 


Усе навіны