Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

“Жывы шчыт” для Мілінкевіча

19/04/08

Жывы шчыт стварылі супрацоўнікі Мастоўскага РАУС і ДАІ, каб не прапусціць Аляксандра Мілінкевіча ў Гродна.

 

Лідэр Руху “За Свабоду” пакінуў Мастоўскі РАУС, калі міліцыянты не змаглі прад’явіць яму ніякіх абвінавачванняў. Аднак як толькі ён сеў у аўтамабіль, супрацоўнікі РАУС выстраіліся перад ім “жывым шчытом”. Па іх словах, у іх ёсць загад нікуды не выпускаць палітыка.

 

Нагадаем, сёння адбылася сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі Мастоў, на 16.30 была запланавана сустрэча ў Гродне.


Усе навіны