Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Супрацоўнікі ДАІ сарвалі сустрэчу Аляксандра Мілінкевіча з гродзенцамі (дадалося фота)

19/04/08

Прастаяўшы у Мастах пэўны час перад “жывым шчытом” з міліцыянтаў, Аляксандр Мілінкевіч з паплечнікамі накіраваўся на сустрэчу ў Гродна, аднак недалёка ад горада іх затрымалі супрацоўнікі ДАІ з абвінавачваннем, што іх машына нібыта крадзеная.

 

У РАУС Гродзенскага раёна, куды адвезлі Аляксандра Мілінкевіча і пасажыраў машыны, іх дапыталі па крымінальнай справе па факце крадзяжу залатых вырабаў і стрэльбы 20 лютага ў вёсцы Каробчыцы Гродзенскага раёна.

 

Пасля разбіральніцтва лідэра Руху "За Свабоду" і яго паплечнікаў адпусцілі.

 

Нагадаем, сёння, 19 красавіка, павінна была адбыцца сустрэча Аляксандра Мілінкевіча з гродзенцамі, аднак улады перашкодзілі яе правядзенню.

 


Усе навіны