Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з гродзенскімі актывістамі (фота)

19/04/08

Актывісты Гродна абмеркавалі з лідэрам Руху “За Свабоду” магчымасці выдання каляровага даведніка пра раён драўлянай забудовы Гродна.

 

Гродзенскія актывісты распавялі Аляксандру Мілінкевічу пра рыхтуемы ўладамі знос драўлянай забудовы раёну “Новы свет”, што ўзнік у 20-х гадах мінулага стагоддзя, у якім пражывала шмат палякаў і літоўцаў. Амаль 80 працэнтаў помнікаў драўлянага дойлідства, як сцвярджаюць гродзенцы, плануецца знесці, а на вызваленым месцы пабудаваць сучасныя малапавярховыя элітныя дамы.

 

Было прапанавана правядзенне міжнароднай канферэнцыі ў абарону старажытнай забудовы раёна “Новы свет”. Аляксандр Мілінкевіч паабяцаў са свайго боку звярнуцца па арганізацыйную дапамогу да дыпламатаў Польшчы і Літвы.

 


Усе навіны