Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Паскардзіўся – атрымаў праверку

20/04/08

Пракуратура Мінскай вобласці аднавіла праверку Клецкім РАУС па рапарту ўчастковага спадара Нупрэйчыка пра прыцягненне выдаўца мясцовай незалежнай газеты “Бойкі Клецк” Сяргея Панамарова да адказнасці за распаўсюд у выданні матэрыялаў, дыскрэдытуючых спадара Краўцова.

 

Цікава, што ліст з пракуратуры з’яўляецца адказам на зварот спадара Панамарова у Камітэт дзяржкантролю, пра стварэнне перашкодаў у пражыванні ў Клецку сям’і Панамарова з боку старшыні Клецкага райвыканкама А. Бойка.

 

– Такі адказ можна разглядаць, як каманду мясцовым уладам надалей мяне “прэсінгаваць”. Яны адновяць праверку па публікацыі ў газеце матэрыялаў “абражаючых гонар і годнасць” спадара Краўцова, які ўжо прызнаны судом вінаватым у здзяйсненні злачынства, – тлумачыць Сяргей Панамароў.

 

Спадар Сяргей лічыць, што ціск на яго і яго сям’ю з боку мясцовых уладаў абумоўлены яго актыўнай грамадска-палітычнай дзейнасцю, у тым ліку выданнем незалежнай газеты.


Усе навіны