Затрымалі актывістак Руху
21/04/08
У суботу ў раёне Нямігі міліцыянты затрымалі 2-х актывістак Руху Насту Калашнікаву і Карыну Забароўскую.
Дзяўчаты па горадзе расклейвалі ўлёткі. У Цэнтральным РУУС, куды адвезлі затрыманых, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Цэнтральнага раёну М. Грышчанка назваў Насту “чарнамазай” і ударыў па нагах.
На непаўналетніх дзяўчат склалі пратакол і адпусцілі. На пытанні актывістак пра прычыны затрымання міліцыянты адказваць адмовіліся.
Усе навіны

