Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Судзяць Паўла Севярынца

21/04/08

21 красавіка а 14 гадзіне ў Маскоўскім судзе пачаўся суд над прыхільнікам Руху “За Свабоду”, адным з лідэраў аргкамітэта па стварэнні БХД Паўлам Севярынцам. Паўла судзяць па справе аб парушэнні закона па зборы подпісаў.

 

Нагадаем, напрыканцы лютага Павал Севярынец, пастар рэлігійнай суполкі хрысціян поўнага Евангелля “Новае жыццё” В.Ганчарэнка і юрыстконсульт суполкі С.Луканін накіравалі ва ўрад Беларусі і Канстытуцыйны суд РБ зварот па змяненні Закона аб свабодзе сумлення, які падпісалі больш за 53 тысячы грамадзян РБ. Удзел у зборы подпісаў прымалі і многія актывісты Руху. 1 красавіка на прыхільніка Руху “За Свабоду”, сустаршыню аргкамітэта па стварэнні БХД Паўла Севярынца склалі адміністрацыйны пратакол нібыта за парушэнне артыкула 9.10 КОАП (Пазапраўны збор подпісаў).


Усе навіны