Затрымалі актывіста Руху
21/04/08
Міліцыянты затрымалі машыну, у якой знаходзіўся актывіст Руху “За Свабоду”, былы дэпутат Мінгарсавета Алесь Жучкоў.
Паводле слоў супрацоўнікаў міліцыі, машына таксі выклікала падазрэнне з-за таго, што кіроўца быў прышпілены. Падставай для затрымання пасажыраў сталі знойдзеныя ў машыне налепкі з запрашэннем на “Чарнобыльскі шлях”.
Зараз затрыманы знаходзіцца у апорным пункце міліцыі, які месціцца на вул. Прытыцкага. Бліжэйшым часам яго павязуць у Фрунзенскае РУУС.
Усе навіны

