Збор каля Акадэміі Навук дазволены
Чарнобыльскі шлях пачнецца а 14 гадзіне ад пляцоўкі каля Акадэміі Навук. Чыноўнікі гарвыканкама далі на гэта сваю згоду.
На паседжанні ў складзе намесніка старшыні Мінгарвыканкама па ідэалогіі Генадзя Курбекі, палкоўніка міліцыі сп. Мельніка і намесніка пракурора Мінска сп. Стука арагнізатарам “Чарнобыльскага Шляху-2008” перадалі рашэнне гарадскіх уладаў пра час і месца правядзення акцыі, запланаванай на 26 красавіка.
Паводле рашэння гарадскіх уладаў, збор удзельнікаў акцыі дазволены 26 красавіка а 14 гадзіне каля Акадэміі Навук. Чыноўнікамі прапанаваны маршрут шэсця ад Акадэміі Навук да плошчы Бангалор (з 15 да 17 гадзін), дзе , паводле сцэнару чыноўнікаў, ад 17 да 19 гадзін павінен прайсці мітынг.
Актывісты Руху “За Свабоду” з копіяй рашэння гарадскіх уладаў накіраваліся ў РУУС Фрунзенскага раёна, дзе зараз знаходзіцца актывіст Руху Алесь Жучкоў, затрыманы за налепкі з запрашэннем на санкцыянаваную ўладамі акцыю.
Усе навіны


