Міліцыянты канфіскавалі ўлёткі да Чарнобыльскага Шляху-2008
21/04/08
Трыццаць тысяч улётак да дазволенай уладамі акцыі “Чарнобыльскі шлях-2008” канфіскавалі 21 красавіка супрацоўнікі Фрунзенскага РАУС.
За налепкі з запрашэннем на Чарнобыльскі шлях былі затрыманы актывісты Руху “За Свабоду”. У Фрунзенскім РАУС склалі пратакол выняцця матэрыялаў, нягледзячы на тое, што акцыя дазволеная ўладамі. Па словах супрацоўнікаў міліцыі, налепкі канфіскавалі для спраўджвання месца друку матэрыялаў.
Усе навіны

