“Працэс чатырнаццаці”. Дзень пяты (дадаліся фота)
22/04/08
Падчас аб’яўлення прысуду на “працэсе чатырнаццаці” стала дрэнна Антону Койпішу. Суддзя абвесціла перапынак і выклікала хуткую.
Сёння пяты дзень працэсу над моладзевымі актывістамі, якіх судзяць за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 10 студзеня.
Каля суда моладзь паспрабавалі правесці флэш-акцыю. Яны сталі тварам да мура і заклалі рукі за галовы. На іх спінах былі аркушы з літарамі, з якіх некалькі разоў складалася «за што?». Міліцыянты, АМАП і цывільныя агенты адразу пазрывалі гэтыя, - паведамляе “Наша Ніва”. Калі ж актывісты паспрабавалі зноў стаць тварам да сцяны, але ўжо без літар, іх разагналі з прымяненнем сілы. Затрыманняў не было.





Усе навіны


