Прысуд па "справе чатырнаццаці" (фота)
22/04/08
Паўтары гады турмы для Андрэя Кіма, 100 базавых адзінак штрафу для Антона Койпіша і Уладзіміра Сяргеева і 2 гады абмежавання волі без накіравання ў калоніі адкрытага тыпу для яшчэ сямі моладзевых актывістаў - такі прысуд вынесла сёння суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Алена Ільіна.
Маладыя людзі прызнаныя вінаватымі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Андрэй Кім акрамя таго абвінавачаны ў па артыкуле 364 КК (гвалт ці пагроза гвалту ў адносінах да супрацоўніка міліцыі).
Яшчэ чаторых чалавек па "справе чатырнаццаці" будуць судзіць пазней.




Глядзіце фота таксама тут і тут
Усе навіны



