Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Актывісты Руху ўшанавалі памяць ахвяр сталінізма (фота)

23/04/08

22 красавіка 2008 года актывісты Баранавіцкага Руху “За свабоду” разам з прадстаўнікамі Партыі БНФ, сацыял-дэмакратамі і іншымі грамадскімі актывістамі добраўпарадкавалі месца былой турмы НКУС “Крывое кола”, дзе ўсталяваны Крыж памяці сталінскіх ахвяр.

 

Турма НКУС месцілася па вуліцы Смаленскай. Крыж памяці сталінскіх ахвяр быў ўсталяваны на гэтым месцы ў 1992 годзе.

 

Як сцвярджае баранавіцкі пісьменнік Аляксандр Татаранка ў сваёй кнізе “Недазволеная памяць” (Санкт-Пецярбург, 2006г., стар. 247) у 2-х турмах г. Баранавічы “Амерыканка” і “Крывое кола” 22 чэрвеня 1941 года было растраляна каля 5 тыс. беларускіх грамадзянаў.

 

– Мы прыбралі тэрыторыю ад смецця, пасадзілі не толькі кветкі вакол крыжа, але і зрабілі прыгожыя і ўтульныя шпакоўні для птушак, якіх тут вельмі шмат. У Баранавічах ужо стала добрай традыцый, штогод, вясной і восенню добраўпарадкаваць гэтую тэрыторыю, бо сумленныя людзі не хочуць і не могуць забыцца аб жудасных рэпрэсіях сталінскіх часоў, – адзначае  каардынатар Баранавіцкага “Руху “За свабоду” Віктар Сырыца.

 

 


Усе навіны