Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Падчас суда над Парсюкевічам затрымалі правааброну Вячаслава Сіўчыка

23/04/08

Як паведаміў актывіст Руху “За Свабоду” Алесь Таўстыка, сп. Сіўчыка затрымалі ў будынку суда Маскоўскага раёна чатыры міліцыянты ў цывільным.


Яго пасадзілі ў машыну і павезлі ў Старыя Дарогі, дзе мусіць адбыцца суд над праваабаронцам нібыта за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі ў вёсцы Дражна Старадарожскага раёна 19 красавіка.

 

У той дзень дэмакратычныя актывісты ўсталявалі на каталіцкіх могілках памятны крыж у гонар загінуўшых падчас вайны 25 жыхароў вёскі ад рук партызанаў.


Усе навіны