На працэсе Парсюкевіча пачалі дапытваць сведкаў абароны
Дапыталі актывіста Алеся Таўстыку, які знаходзіўся ў адной камеры з Сяргеем Парсюкевічам.
Паводле паказанняў Таўстыкі, прапаршчык А. Дулуб літаральна ўляцеў у камеру і загадаў усім падняцца, што выклікала незадаволенасць усіх зняволеных. Міліцыянт сарваў з акна самаробны бел-чырвона-белы сцяг, ударыў Сяргея Парсюкевіча па назе і ў адказ на заўвагу выпіхнуў яго з камеры.
Таўстыка адказваў па-беларуску, але сакратар запісваў паказанні па-руску, што на думку правазнаўцаў з’яўляецца парушэннем, паколькі адзін чалавек не можа сумяшчаць абавязкі перакладчыка і сакратара.
Даў паказанні таксама сукамернік сп. Гарбачэўскі, словы якога амаль цалкам паўтаралі словы сведкі з боку міліцыі, што выклікала сур’ёзныя пытанні ў абароны, бо чалавек у адказах на пытанні адвакаткі не мог звязаць двух слоў. Сяргей Парсюкевіч, паводле слоў Гарбачэўскага, адмовіўся падняцца і адказаў на просьбу супрацоўніка акрэсцінскага ізалятара лаянкай.
На чарзе апытанні сведкаў абароны Карэна Акопава, Паўла Вінаградава і Алеся Важакова.
– Складаецца ўражанне, што суддзя маніпулюе паказаннямі сведкаў, выбіраючы тыя, якія падцвярджаюць вінаватасць Сяргея, – адзначыла юрыст Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” Эніра Браніцкая.
Усе навіны

