Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Мілінкевіча запрасілі ў пракуратуру

23/04/08

На судзе над Парсюкевічам лідэру Руху “За Свабоду” Аляксандру Мілінкевічу кур’ер перадаў ліст ад пракурора Мінска М. Куліка.

 

Пракурор запрашае Мілінкевіча наведаць пракуратуру 24 красавіка а 17 гадзіне “у сувязі з праверкай выканання заканадаўства аб масавых мерапрыемствах”.

 

Дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа М. Кулік хоча сустрэцца з Мілінкевічам “для атрымання тлумачэнняў аб абставінах, звязаных з выкананнем узгаданага заканадаўства” на падставе Закона “Аб пракуратуры РБ”, гаворыцца ў лісце.

 

– Магчыма, гэта звязана з акцыяй “Чарнобыльскі шлях”, кіраўніком аргкамітэта якой я з’яўляюся, альбо з плануемай на заўтра сустрэчай з мінчукамі каля ГЦ “Максімус” на Ясеніна, 76, якая адбудзецца а 18, – каментуе ліст Аляксандр Мілінкевіч.


Усе навіны