Актывістаў Руху з Гарадка адправілі пікетаваць у лес
Актывістам Руху “За Свабоду” з Гарадка адмовілі ў правядзенні пікета супраць звальнення з працы актывіста Руху, старшыні Гарадоцкай суполкі ПБНФ Леаніда Аўтухова, які яны хацелі правесці ля будынка жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гарадка 23 і 24 красавіка.
Замест гэтага намесніца старшыні Гарадоцкага райвыканкама Надзея Бурунова паведаміла актывістам аб тым, што масавыя мерапрыемствы – пікетаванне, сходы і мітынгі згодна рашэння Гарадоцкага райвыканкама ад 29 снежня 2007 года дазволены толькі ў бліжэйшым лесе да Гарадка – урочышчы “Вераб’ёвы горы”.
Па словах актывістаў, яны не збіраюцца праводзіць пікетаванне ў лесе, і сваю падтрымку Леаніду Аўтухову выразяць у распаўсюджванні інфармацыі наконт звальнення і ціску за палітычную дзейнасць.
Усе навіны


