Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Палітык вінаваціць Міністэрства энергетыкі ў парушэнні Закону

23/04/08

На думку намесніка старшыні Партыі БНФ, прыхільніка Руху “За Свабоду” Алеся Міхалевіча, чыноўнікі хаваюць ад грамадства працэс вырашэння пытання пра будаўніцтва беларускай АЭС і ігнаруюць звароты грамадзян.

 

З гэтай нагоды намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч звярнуўся ў пракуратуру Мінска са скаргай на Міністэрства энергетыкі.
 
12 лютага 2008 года прадстаўнікі Чарнобыльскай камісіі Партыі БНФ і актывісты Руху “За Свабоду” Алесь Міхалевіч, Юрась Меляшкевіч і Юрась Губарэвіч звярнуліся да Міністэрства энергетыкі з патрабаваннем забяспечыць удзел грамадзкасці ў працэсе прыняцця рашэнняў у справе будаўніцтва АЭС. Палітыкі пры гэтым спасылаліся на Орхускую канвенцыю, ратыфікаваную у Беларусі ў 2001 г., якая прадугледжвае удзел грамадзкасці ўжо на самым раннім этапе абмеркавання мэтазгоднасці пабудовы АЭС на тэрыторыі Беларусі.
 
Аднак Міністэрства энергетыкі не дало адказу на зварот у вызначаны законам тэрмін, таму было прынятае рашэнне звярнуцца ў пракуратуру.

 

– Калі Міністэрства энергетыкі ігнаруе міжнародныя канвенцыі, а таксама Закон "Аб зваротах грамадзян", то пракуратура мусіць прыцягнуць вінаватых да адказнасці," –падкрэсліў Алесь Міхалевіч.


Усе навіны