Актывісты Руху спрыяюць культурнай адукацыі
23/04/08
У Наваполацку адкрылася выстава, прысвечаная Язэпу Драздовічу. Гэта стала магчымым дзякуючы працы цэнтра імя Язэпа Драздовіча, які ўзначальвае яго заснавальніца, прыхільніца Руху “За Свабоду” Ада Райчонак.
На адкрыцці выставы акрамя мастакоў прысутнічалі пісьменніца Ірына Жарнасек, паэт Алесь Аркуш, галоўныя героі кнігі Германа Кірылава “Гарт” Леў і Марыя Бялевічы.
Пасля Наваполацку выстава будзе працаваць у Шаркаўшчыне, а ў снежні - у Мінску. У Пінску культурна-асветніцкі цэнтр прадстаўляе выставу, прысвечаную Напалеону Ордзе.
Усе навіны

