Ці прыйдуць чыноўнікі на сустрэчу з жыхарамі Малінаўкі?
24/04/08
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў на сустрэчу з жыхарамі мікрараёна Малінаўка дэпутата Мінскага гарадскога Савета Мікалая Зубялевіча і кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска Яўгена Дукора.
24 красавіка 2008 г. з 18.00 каля гандлёвага цэнтра "Максімус" (вул. Ясеніна, 76) будзе праходзіць сустрэча жыхароў мікрараёна Малінаўка. Мінчукі запрасілі лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча прыняць удзел у абмеркаванні бягучых грамадска-палітычных пытанняў, сярод якіх - адмена ільготаў, стан адукацыі і медыцыны ў нашай краіне, сітуацыя, якая склалася ў малым бізнесе, пабудова АЭС у Беларусі.
Усе навіны


