Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Сустрэчу з Мілінкевічам сарвалі амонаўцы (фота і відэа)

24/04/08

Аляксандра Мілінкевіча на сустрэчы з жыхарамі мікрараёна Малінаўка затрымалі амонаўцы. Зараз палітык знаходзіцца ў Маскоўскім РАУС Мінска.

 

Як паведаміў актывістам Руху “За Свабоду” начальнік аддзела прафілактыкі правапарушэнняў Маскоўскага РУУС Віктар Шэўлік, зараз з Аляксандрам Мілінкевічам размаўляе кіраўніцтва РУУС.

 

Каля ста чалавек прыйшло на сустрэчу з Аляксандра Мілінкевічам. Было зададзена некалькі пытанняў, пасля чаго да Аляксандра Мілінкевіча падыйшоў падпалкоўнік міліцыі Мікалай Уладзіміравіч Руцкі і загадаў спыніць сустрэчу.

 

Людзі пачалі абурацца і ў гэты момант Аляксандра Мілінкевіча схапілі, пасадзілі ў аўтамабіль і адвезлі ў Маскоўскі РУУС Мінска. На сустрэчы было каля трох дзесяткаў АМАПаўцаў, недалёка ад месца яе правядзення стаялі два аўтазакі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

   

 

  

 

  

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Відэа сустрэчы і затрымання


Усе навіны