Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Мілінкевіч на свабодзе (фота)

24/04/08

Пасля двух з паловай гадзін утрымання лідэра Руху “За Свабоду” у РУУС Маскоўскага раёна,  палітыка вызвалілі без складання пратакола.

 

Як высветлілася, Аляксандр Мілінкевіч паспеў правесці “палітычны лікбез” з кіраўнікамі і ідэолагамі ўпраўлення. Па словах міліцыянтаў, размова ішла пра шляхі выхаду з палітычнага эканамічнага і сацыяльнага крызісу, у якім апынулася грамадства і была вельмі цікавай. Аднак з-за вымушанай гутаркі з міліцыянтамі была сарваная сустрэча з жыхарамі Малінаўкі.

 

– У мяне склалася ўражанне, што кіраўніцтва міліцыі не выпускала мяне, бо чакала рашэння наконт мяне аднекуль зверху, – паведаміў пасля вызвалення Аляксандр Мілінкевіч.

 

Падчас знаходжання лідэра Руху “За Свабоду” у РУУС, супрацоўнікі ўстановы рознага рангу адмаўляліся ад тлумачэнняў наконт прычынаў затрымання. Яны толькі пацвярджалі, што Мілінкевіч знаходзіцца ва ўпраўленні і размаўляе з начальствам.

 

Мілінкевіча каля будынка РУУС сустракалі жонка, паплечнікі і журналісты.

 

Нагадаем, Аляксандра Мілінкевіча затрымалі супрацоўнікі ПМСП пасля таго, як пачалася яго сустрэча з жыхарамі мікрараёна Малінаўка. Больш за сто жыхароў прыйшло на размову з палітыкам, каб абмеркаваць пытанні, звязаныя з эканомікай, перпектывай пабудовы АЭС, медыцынай, адукацыяй і многія іншыя. На сустрэчы прысутнічалі таксама каля трыццаці спецназаўцаў, міліцыянты, а недалёка ад месца правядзення стаялі два аўтазакі.

 

 

 

 

 

 


Усе навіны