Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

У Брэсце сочаць за грамадскімі актывістамі

25/04/08

Міліцыянты дзяжурылі сёння ля прыватнага дома актывіста Руху “За Свабоду” з Брэста Дзяніса Турчэняка.

 

Па словах актывіста, міліцыянт хацеў увайсці ў дом і агледзець участак вакол яго, аднак бацька Дзяніса яго не пусціў. Больш за гадзіну міліцыянт назіраў за домам са сваёй машыны, пасля чаго з’ехаў.

 

Другому актывісту, Віталю Сымоніку, студэнту, патэлефанавалі з дэканата і сказалі падыйсці ў Ленінскі РАУС Брэста, аднак прычыну выкліка не патлумачылі.


Усе навіны