Віцебск адзначыў гадавіну Чарнобыля
Актывістаў, якія разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, затрымалі міліцыянты.
Віцебскія актывісты палітычных партыяў і Руху “За Свабоду” арганізавалі каля ракі Віцьба мерапрыемствы, прымеркаваныя да 22-й гадавіны аварыі на ЧАЭС. Падчас імпрэзы супрацоўнікі міліцыі затрымалі Алеся Кузняцова, які разгарнуў нацыянальны сцяг. Міліцыянты пакінулі актывіста на ноч у камеры папярэдняга ўтрамання РАУС Кастрычніцкага раёна.
Другога актывіста, Сяргея Каваленку, які разгарнуў сцяг каля будынку адміністрацыі, затрымалі за “арганізацыю несанкцыянаванай акцыі”. Суд над ім мае адбыцца ў панядзелак. Затрыманнямі кіраваў начальнік Кастрычніцкага РУУС сп. Пракаповіч.
На жалобным мітынгу ліквідатарам Анатолю Гнеўка, Сяргею Іконікаву, Пятру Булыгіну, Анатолю Галубнічаму былі перададзены медалі ад Расейскага камітэту Чарнобыля. Па рацэ Дзвіна былі запушчаны вянкі з запаленымі свечкамі ў памяць пра загінуўшых ліквідатараў чарнобыльскай аварыі.
Усе навіны

