Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Затрымалі за свечкі

28/04/08

Пасля правядзення ў Бярозе 26 красавіка традыцыйнай акцыі, прысвечанай Чарнобыльскай трагедыі, быў затрыманы кіраўнік раённай арганізацыі Партыі БНФ і актывіст Руху “За Свабоду” Сяргей Русецкі.

 

Акцыю бярозаўскія актывісты праводзяць ужо не першы год, і ніколі не было ніякіх непаразуменняў. Сёлета людзі прыйшлі на цэнтральную плошчу горада, запалілі свечкі, каб ушанаваць памяць загінулых у Чарнобылі. Жалобная акцыя доўжылася з 21 да 22-ой гадзіны. Міліцыянты, якія былі вакол, не перашкаджалі. Аднак пасля акцыі яны затрымалі Сяргея Русецкага. Яго адвялі ў Бярозаўскі РАУС, склалі пратакол выняцця агаркаў свечак і абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага пікетавання.

 

Актывіст адмовіўся падпісваць пратакол і напісаў сваё тлумачэнне падзеі. Па словах міліцыянтаў, справу перададуць у суд.


Усе навіны