English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Мілінкевіч выступае ў Оксфардзе

28/04/08

У Брытаніі абмяркуюць поспехі і няўдачы грамадзянскай супольнасці ў працэсе дэмакратызацыі.

 

28 красавіка лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч выступае перад студэнтамі каледжа Св. Антонія пры Оксфардскім універсітэце, а таксама прымае ўдзел у круглым стале, прысвечаным ролі грамадзянскай супольнасці ў дэмакратычных трансфармацыях у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

 

Выступ Аляксандра Мілінкевіча і круглы стол арганізаваныя  Цэнтрам Еўрапейскіх даследаванняў пры Оксфардскім універсітэце. Весці мерапрыемства будзе Джон Лойд – дырэктар Ройтэрскага інстытута журналістыкі (The Reuters Institute for the Study of Journalism).

 

На круглым стале  запланаваныя дыскусіі пра тое, якім чынам заходнія дзяржаўныя і недзяржаўныя арганізацыі могуць паспрыяць дэмакратычным трансфармацыям ў постсавецкіх краінах,  чаму “каляровыя рэвалюцыі” прыводзяць да розных вынікаў, ад чаго залежыць стабільнасць новых дэмакратый у краінах былога сацлагеру.

 

Акрамя Аляксандра Мілінкевіча з дакладамі выступяць таксама  Фiлiп Дзiмiтраў (былы Прэм’ер-мiнiстр Балгарыі) і Марцiн Бутора (былы дысiдэнт, былы пасол Славакіі ў ЗША)

 

Учора, адразу пасля прыезду ў Брытанію, Аляксандр Мілінкевіч правёў сустрэчу  з 11 беларускімі студэнтамі, навучэнцамі Оксфарду.


Усе навіны