English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Прадпрымальнікі таксама маюць права на зніжку

29/04/08

Адпачываць у санаторыі за 20% кошту могуць не толькі сябры афіцыйнага прафсаюза.

 

Пра гэта аднаму з лідэраў прадпрымальнікаў, актывісту Руху “За Свабоду” Алесю Таўстыку паведамілі ў райвыканкаме Мядзельскага раёна.

 

– Мне падцвердзілі, што кожны беларус, які сумленна сплачвае дзяржаве падаткі і робіць выплаты ў фонд сацыяльнага страхавання, мае права на кампенсацыю з гэтага фонду часткі выдаткаў на сваё і сваіх дзяцей аздараўленне, – паведаміў Алесь Таўстыка.

 

Чыноўнікі распавялі актывісту, што для атрымання кампенсацыі кошту пуцёўкі ў санаторый ці дом адпачынку трэба сабраць пэўныя дакументы. Неабходна даведка аб стане здароўя, альбо аб стане здароўя дзіцяці, даведка з падатковай інспекцыі пра заробак, каб вызначыць адсотак кампенсацыі. Работнікі выканкама пры гэтым прызналі што з 2003 года, калі ІП пачалі рабіць выплаты ў  фонд сацыяльнага страхавання, прадпрымальнікі за льготнымі пуцёўкамі да іх не звярталіся.

 

– На прадпрыемствах гэтым займаюцца прафсаюзы. Абараніць інтарэсы прадпрымальнікаў у дадзеным пытанні пакуль няма каму, акрамя саміх прадпрымальнікаў. Таму я заклікаю дробных бізнэсоўцаў звяртацца ў адпаведныя аддзелы райвыканкамаў адразу пасля сплаты падаткаў, – кажа Алесь Таўстыка.


Усе навіны