Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Валадарка не прымае лекі для Парсюкевіча

30/04/08

Адміністрацыя Валадаркі тлумачыць гэта тым, што адбыўся суд і вязня ў хуткім часе перавядуць у калонію.

 

– Начальніца медсанчасткі адмовілася прыняць лекі ад сэрца, супакойваючыя прэпараты і вітаміны для Сяргея Парсюкевіча. Сваю адмову супрацоўніца СІЗА патлумачыла тым, што пасля прысуду цягам 2-х тыдняў зняволенага мусяць перавесці ў калонію. Медык пагадзілася прыняць толькі 2 пакункі таблетак ад астмы, каб папярэдзіць магчымыя прыступы хваробы, – распавёў актывіст Руху Карэн Акопаў, які рабіў перадачу.

 

Адвакатка Вера Страмкоўская каментуе дзеянні супрацоўніцы СІЗА наступным чынам :

– Паколькі Сяргей Парсюкевіч падаў касацыйную скаргу на вырак Маскоўскага суду, яго знаходжанне ў СІЗА насамрэч можа падоўжыцца. На гэтай падставе супрацоўнкі Валадаркі павінны былі прыняць усе неабходныя для вязня лекі.

 

Бліжэйшым часам адвакатка намерана наведаць палітзняволенага Парсюкевіча ў СІЗА.


Усе навіны