Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Каля бібліятэкі затрымалі 30 актывістаў

01/05/08

Моладзь затрымалі за еўрапейскія сцягі падчас святкавання першамая, арганізаванага афіцыйным прафсаюзам.

 

Як паведаміў актывіст Руху “За Свабоду” Артур Куцуха, які таксама апынуўся сярод затрыманых, у 12.25 спецназаўцамі схоплены Зміцер Дашкевіч, Артур Фінкевіч, Зміцер Хведарук, Наста Палажанка, Алена Макарэвіч, Павал Кур’яновіч, Максім Сергяец, Максім Дашук ды іншыя. Агулам затрымана каля 30 чалавек. Усе зараз знаходзяцца ў Першамайскім РУУС Мінска.

 

Падчас святкавання, якое арганізавала Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Анатоля Козіка, моладзевыя актывісты ў натоўпе, ў розным месцах узнялі еўрапейскія сцягі. Невялічкі выступ перад прысутнымі зладзіў Мікола Статкевіч. Спецназаўцы і людзі ў цывільным адразу пачалі затрыманні актывістаў і палітыка.


Усе навіны