Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Працягваецца візіт Мілінкевіча ў Францыю

08/05/08

Лідэр Руху “За Свабоду” прыняў удзел у прэсавай канферэнцыі, арганізаванай асацыяцыяй журналістаў “Францыя–Расія”, даў пашыранае інтэрв’ю газеце Le Mond і выступіў на французскім тэлебачанні.

 

Аляксандру Мілінкевічу прапанавалі выступіць у прамым эфіры міжнароднага французскага тэлебачання  ІТV, а таксама на канале France-24, дзе ён распавёў пра палітычную і эканамічную сітуацыю ў Беларусі.

 

Лідэр Руху “За Свабоду” выступіў на канферэнцыі па сітуацыі ў Беларусі, арганізаванай у Каталіцкім інстытуце Парыжа. Таксама адбылася сустрэча з сенатарам, былым прем’ер-міністрам Жанам-Пьерам Рафарэнам.

 

Аляксандр Мілінкевіч запрошаны на ўрачыстую цырымонію да Дня Перамогі, 8 мая, якая адбудзецца каля Трыумфальнай аркі. Ён зможа назіраць за святкаваннем разам з вядомымі французскімі палітыкамі і кіраўнікамі іншых дзяржаў з адмысловай урадавай ложы.


Усе навіны