Мілінкевіч сустракаецца з прэзідэнтам Францыі
09/05/08
Сустрэча лідэра Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча і прэзідэнта Францыі Ніколя Сарказі адбудзецца ў Елісейскім палацы Парыжа а 17 гадзіне.
Гэта не першая сустрэча Аляксандра Мілінкевіча і Ніколя Сарказі. Лідэр Руху “За Свабоду” сустракаўся з тагачасным кіраўніком Міністэрства ўнутраных спраў Францыі ў Марсэле восенню 2006 года. Ніколя Сарказі заўсёды выказваўся пра неабходнасць падтрымкі дэмакратычных сілаў Беларусі.
Усе навіны


