Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Чарнобыльскія ўрокі

12/05/08

Пад такой назвай выйшаў у свет дапаможнік для настаўнікаў, выдадзены пры падтрымцы Руху “За Свабоду”.

 

– Выданне падрыхтавана расейскай групай грамадскіх актывістаў “Экозащита”, якая займаецца праблемамі экалогіі. Рух “За Свабоду” дапамог з друкам кнігі. Дапаможнік будзе распаўсюджвацца па сярэдніх школах Беларусі. Спадзяемся, ён паспрыяе падвышэнню экалагічнай пісьменнасці беларускіх дзяцей, – кажа намеснік кіраўніка Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч.

 

У дапаможніку ў папулярнай форме падаецца інфармацыя пра асаблівасці атамнай энергетыкі, небяспеку радыяцыйнага забруджвання і яго уплыў на здароўе чалавека і экасістэму ў цэлым. Падрабязна разглядаецца пытанне вынікаў чарнобыльскай катастрофы і спосабы мінімізацыі наступстваў радыяцыйнага выпраменьвання для чалавека.

 

Дапаможнік змяшчае каментары медыкаў, навукоўцаў, пісьменнікаў, а таксама сведчанні ліквідатараў аварыі, жыхароў бліжэйшых ад Чарнобыля мясцін, якія пацярпелі ад радыяцыі. Падрабязна разглядаюцца іншыя выпадкі аварый на АЭС, якія адбыліся ў свеце.

 

У кнізе маюцца раздзелы з парадамі і дапаможнымі матэрыяламі настаўнікам асноваў бяспекі жыццядзейнасці, грамадазнаўства, фізікі, хіміі, біялогіі, геаграфіі, ангельскай мовы.

 


Усе навіны