Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Віншаванні для Сяргея Парсюкевіча

13/05/08

Дзесяткі віншавальных паштовак для прадпрымальніка, прыхільніка Руху “За Свабоду” Сяргея Парсюкевіча адправілі сёння ў камеру №157 па в. Савецкай, 22-б г. Жодзіна яго сябры. Заўтра, 14 мая, Сяргею спаўняецца 41 год.

 

Акцыю віншавання арганізавалі паплечнікі Сяргея, актывісты “Руху”. Прадпрымальнікі Смаленскага рынку г.Віцебска, дзе Сяргей 2 гады ўзначальваў Савет, узялі шэфства над сям’ёй палітзняволенага. Яны вырашылі штомесяц аказваць ёй матэрыяльную дапамогу.

 

Нагадаем, С.Парсюкевіч быў асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма нібыта за збіццё супрацоўніка Мінскага цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў Аляксандра Дулуба. Прадпрымальнік сваю віну не прызнаў і 28 красавіка накіраваў у Мінскі гарадскі суд скаргу на рашэнне суда Маскоўскага раёна сталіцы.


Усе навіны