Чарговы суд па “справе 14-ці”
13/05/08
Разгляд крымінальнай справы супраць Міхаіла Субача, Паўла Вінаградава і Максіма Дашука прызначаны на 23 мая.
Працэс пачнецца ў 9.30 у судзе Цэнтральнага раёна Мінска па адрасе Кірава, 21, заля 406. Разглядаць справу будзе суддзя Валеры Есьман.
Нагадаем, прысуд па 11 фігурантам “справы 14-ці” быў абвешчаны 22 красавіка. Андрэй Кім атрымаў 1,5 гады калоніі, 8 чалавек былі пакараныя абмежаваннем волі, яшчэ двум далі буйныя штрафы.
Усе навіны


