Мілінкевіч сустрэўся з жыхарамі Смалявічаў (фота)
Лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч наведаў у Смалявічах новую паліклініку, пагутарыў з наведвальнікамі. Паглядзеў школу, якую рыхтавалі да прыезду Лукашэнкі тры гады таму назад, аднак змаглі аздобіць толькі фасад.
Пасля адбылася сустрэча з пакупнікамі і прадаўцамі на рынку.
- На сустрэчы прысутнічала каля 30 чалавек, міліцыянты гэтым разам паводзілі сябе вельмі карэктна і не перашкаджалі сустрэчы, - распавёў актывіст Руху Аляксей Кавалец. – Людзі расказвалі пра вялікія цэны і падаткі, пенсіянеры скардзіліся, што пасля скасавання льготаў ім прыходзіцца вельмі цяжка і невядома, як яны будуць жыць, калі знікнуць індывідуальныя прадпрымальнікі.
Падчас сваёй паездкі ў Смалявічы Аляксандр Мілінкевіч наведаў новы стадыён з
полем для хакея на траве і сустрэўся з трэнерам мясцовага клуба "Вікторыя", каманда якога ўваходзіць у шэраг мацнейшых каманд Еўропы.
На сёння запланавана сустрэча Мілінкевіча з жыхарамі Лагойска.
Усе навіны

