Набраць вады ля крыніцы – несанкцыянаванае мерапрыемства (дадаліся фота)
Па дарозе ў Лагойск машыну Аляксандра Мілінкевіча затрымалі міліцыянты. На сустрэчу лідэр Руху “За Свабоду” мусіў дабірацца аўтаспынам.
Па дарозе да Гандлёвага цэнтру, дзе мелася адбыцца сустрэча, Аляксандр Мілінкевіч з паплечнікамі завітаў да крынічкі, што выцякае з-пад праваслаўнай капліцы, каб напіцца святой вады. Амаль адразу да яго падыйшлі міліцыянты з папярэджаннем, што гэта несанкцыянаваная акцыя.
Каля гандлёвага цэнтрў у кіроўцы аўтамабіля супрацоўнікі ДАІ забралі правы нібыта за няправільную паркоўку. На некалькі легкавікоў, прыпаркаваных побач міліцыянты ўвагі не звярнулі.
У Лагойску Аляксандр Мілінкевіч пагутарыў з прадпрымальнікамі Гандлёвага цэнтра.
- Я лічу, што такія паводзіны міліцыі ў Лагойску звязаны з тым, што там вялікая колькасць базаў адпачынку для вышэйшых чыноўнікаў і таму міліцыя баіцца падобных сустрэч”, - адзначыў актывіст Руху Аляксей Кавалец.
Заўтра маюць адбыцца сустрэчы ў Салігорску і Слуцку.


Усе навіны


