Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Новыя спробы прабіць колы (фота і відэа)

15/05/08

Падчас сустрэчы ў Салігорску невядомы паспрабаваў прабіць колы ў аўтамабілі, на якім прыехаў лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.

 

Каля 50 чалавек сабралася на рынку ў Салігорску, каб сустрэцца з Аляксандрам Мілінкевічам. Вакол было многа міліцыянтаў і людзей у цывільным. Супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі сабраных аб правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства.

 

У той час, калі адбывалася сустрэча, невядомы чалавек падыйшоў да аўтамабіля Аляксандра Мілінкевіча з мэтай пракалоць колы, аднак яго затрымаў кіроўца. Праз нейкі час невядомы збег. Міліцыянты на гэты выпадак толькі паціскалі плячыма.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

На сёння запланавана сустрэча палітыка з жыхарамі Слуцка.

 

Відэа сустрэчы Мілінкевіча з людзьмі на рынку тут


Усе навіны