English Version
Нашы навіны
Мультымедыя
Спасылкі

Навіны
 Галоўная

Затрыманні ў Вушачах

20/05/08

У Вушачах а 15-й гадзіне мясцовыя міліцыянты затрымалі сябраў аргкамітэту па стварэнню БХД, прыхільнікаў “Руху “За Свабоду” маладафронтаўцаў Алеся Круткіна і Касю Салаўёву.

 

Маладыя людзі размаўлялі ў атачэнні падлеткаў, да іх падыйшлі міліцыянты, затрымалі спачатку Алеся, патлумачыўшы, што ён падобны на нейкага злачынцу – ідзе крымінальны росшук - прапанавалі прайсці ў аддзяленне. Як толькі хлопец па тэлефоне паведаміў у Мінск аб затрыманні, яму забаранілі трымаць сувязь, потым узялі і Касю. Яны чакаюць абвінавачання ў парушэнні Адміністрацыйнага артыкула 16.8 – антысанітарыя, бо ў іх знайшлі налепкі “Малады фронт” і “Эўрапейская Беларусь”.


Усе навіны