Яшчэ адна “нерэгістрацыя”
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адтэрмінавала рашэнне аб рэгістрацыі грамадскага аб’яднання “Цэнтр падтрымкі чарнобыльскіх ініцыятыў”, сярод заснавальнікаў якога прыхільнікі Руху “За Свабоду”.
У адказе напісана, што станоўчае рашэнне не можа быць прынята, паколькі пэўныя пункты ў статуце аб’яднання не ў поўнай ступені адпавядаюць патрабаванням арт. 9 і 10 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”. У сувязі з гэтым Міністэрства дае месяц на выпраўленне ўсіх недахопаў і прапануе потым падаць новую заяву на рэгістрацыю.
- Я лічу, што прычына нерэгістрацыі зусім не ў неадпаведнасці дакументаў. Проста ўлада нас баіцца пускаць на арэну. Яна баіцца, што мы падымем голас у абарону сябе і сваіх дзяцей, - адзначыў кіраўнік аб’яднанння, акадэмік Іван Нікітчанка. Мы будзем патрабаваць ад Міністэрства канкрэтызаваць заўвагі па нерэгістрацыі нашага аб’яднання. І нават калі нам адмовяць у рэгістрацыі, няхай матывуюць адмову.
Усе навіны


